Электронны зварот:

Выпадкі пакідання эл.зваротаў без разгляду па сутнасці


Выпадкі пакідання электронных зваротаў без разгляду па сутнасці:

— электронны зварот не адпавядае патрабаванням, што прад'яўляюцца да электронных зваротаў (гл. ніжэй патрабаванні, што прад'яўляюцца да электронных зваротаў);

— да электронных зваротаў, падаваным прадстаўнікамі заяўнікаў, не прыкладаюцца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;

— а таксама ў выпадках, устаноўленых для пісьмовых зваротаў:

— звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, Грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, Крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, вызначальным парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

— звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі фiлiяла;

— прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

— заяўнікам пададзены паўторны зварот і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

— з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.